Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы
Славутасць | |
Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы | |
---|---|
польск.: Drewniane kościoły południowej Małopolski i Podkarpacia | |
49°37′50″ пн. ш. 21°11′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Матэрыял | драўніна |
Сайт | szlak.wrotamalopolski.pl |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Wooden Churches of Southern Little Poland (Драўляныя цэрквы на поўдні Малай Польшчы) |
|
Спасылка | № 1053 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | (невяд. сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).
Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.
Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.
Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.
Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
[правіць | правіць зыходнік]Гміна | Фота | Назва | Гады пабудовы |
---|---|---|---|
Бінарова | Царква Святога Міхаіла Арханёла ў Бінарова | каля 1500 г. | |
Блізне | Касцёл Усіх святых у Блізне | да 1470 г. | |
Дэмбна Падхаляньске | Касцёл Св. Міхаіла Арханёла ў Дэмбне | XV стагоддзе | |
Хачаў | Касцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Хачаве | 1388 г. | |
Ліпніца Дольна | Касцёл св. Леанарда ў Ліпніцы | канец XV стагоддзя | |
Сенкава | Касцёл св. Філіпа і св. Якава ў Сенкаве | 1520 г. |
Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
[правіць | правіць зыходнік]На бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:
Гміна | Фота | Назва | Час будаўніцтва | |
---|---|---|---|---|
Ляхавіцэ | Касцёл Св. Апрсталаў Пятра і Паўла х Ляхавіцах | Пабудаваны ў 1750 годзе, тыповы прадстаўнік позднягатычнага стыля паўднёвапольскага драўлянага касцёла | ||
Араўка | 250px | Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Араўке | XVII стагоддзе, каштоўны паліхромны жывапіс і ўнутранае убранне | |
Шалёва | XVII стагоддзе, найбольш каштоўны драўляны касцёл |
Іншыя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]Шэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны:
Гміна | Фота | Назва | Час будаўніцтва |
---|---|---|---|
Грывалд | Касцёл св. Марціна ў Грывалдзе | ||
Банчал Дольны | Касцёл у Банчале Дольным | 1667 | |
Тшчыніца | Касцёл св. Дароты ў Тшцыніцы | ||
Осек Ясельскі | Касцёл Прэабражэння Гасподня ў Осеке Ясельскім | ||
Любля | Касцёл св. Мікалая ў Люблі | ||
Славенцын | Касцёл св. Кацярыны ў Славенцыне | ||
Іўкава | Касцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Іўкаве | ||
Гаголаў | Касцёл св. Кацярыны ў Гаголаве | ||
Жэпеннік Біскупі | Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Жэпенніку Біскупім |